На ўскрайку лесу вырас вялікі мухамор. Грыбнікі праходзілі міма яго. Каму патрэбны ядавіты грыб?
Пайшоў Васіль у грыбы і ўбачыў той мухамор. Спыніўся, залюбаваўся прыгажосцю грыба. Які ён яркі! Баравікі, сыраежкі, рыжыкі – усе грыбы хаваюцца ў траве, імху, пад лісцем. А гэты мухамор адразу ў вочы кідаецца.
Над мухаморам схілілася сухая галінка сасны, і грыб упіраўся ў яе шапкай. Многія грыбнікі бачылі, што галінка перашкаджае расці мухамору. Але ніхто не дапамог грыбу, не зламаў той галінкі. Людзі не хацелі ратаваць грыб, які ў кошык не пакладзеш.
Васіль прысеў перад мухаморам і зламаў сухую галінку, у якую ўпіралася шапка грыба. Мухамор вызваліўся, хіснуўся, і пад шырокай чырвонай шапкай Васіль убачыў баравік. Гэты хітрун схаваўся пад мухаморам, быццам парасонам накрыўся.
Васіль усміхнуўся. А мухамор нібы падміргнуў яму сваімі белымі кропкамі і сказаў: «Ты дапамог мне, а я табе за гэта баравік падарыў!»
(143 словы)
(Паводле В. Хомчанкі)
Похожие статьи:
Кастусь Жук → Кастусь Жук - У бары
Клаўдзія Каліна → Клаўдзія Каліна - Як грыбы збіраліся на парад
Пераказы → Настасін гай
Максім Танк → Максім Танк - Мухамор
Пераказы → Веснавыя грыбы