Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Фелікс Тапчэўскі

(1838-1892)

   Беларускі паэт-дэмакрат Фелікс Тапчэўскі (псеўданім Хвэлька з Рукшэніц) нарадзіўся ў былым фальварку Лёсава Ушацкага раёна ў дваранскай сям’і. Скончыў Лепельскае дваранскае вучылішча. Працаваў канцылярскім чыноўнікам у Віцебскім земскім судзе, адкуль выйшаў у адстаўку ў 1861 г. Працаваў валасным пісарам у Лепельскім павеце. У лютым 1864 г. быў арыштаваны, як мяркуюць даследчыкі, за сувязь з паўстанцамі 1863-1864 гг. Апошні час жыў і працаваў аканомам у маёнтку Вухвішча (цяпер Полацкі раён).
   Творы Фелікса Тапчэўскага распаўсюджваліся ў рукапісах. Шэраг вершаў («Саўсім не тое, што было», «Грошы і праца», «Ігрышча» і інш.) зберагліся ў рукапіснай «Беларускай хрэстаматыі» Б. I. Эпімах-Шыпілы. У сваіх творах Тапчэўскі высока ставіўся да чалавека працы, асуджаў з пазіцыі патрыярхальнага сялянства буржуазный адносіны ў грамадстве, высмейваў шляхецкую культуру. Змрочнай сучаснасці паэт проціпастаўляў ідэалізаваныя дакапіталістычныя парадкі, калі людзі не адчувалі сілы грошай. Адзіны выхад да лепшай будучыні бачыў у маральным самаўдасканаленні, звароце да патрыярхальнай дабрачыннасці. Творчасць Тапчэўскага ў некаторых выпадках сугучная паэзіі Францішка Багушэвіча.
 


Г. Маслыка