Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Адлюстраванне свету дзяцей у апавяданнях Міхася Лынькова

   У апавяданні Міхася Лынькова «Янка-парашутыст» аб прыгодах хлопчыка расказвае дарослы, які жыве ў адным з ім двары. Янка ў творы паказаны дапытлівым, смелым, праўдзівым і добрым хлопчыкам. Янка добра ведае пра самалёты і пра лётчыкаў і спрачаецца з бабкай Арынай. Бацька ў Янкі таксама лётчык. Маці ў Янкі памерла і яго расціла бабуля. Янка захапіўся авіяцыяй і парашутнай справай калі яму было яшчэ 8 гадоў. Дзеці разам з Янкам спрабуюць скакаць са старой грушы, з ліхтарнага слупа, з прыбярэжнай кручы над Дняпром. У якасці парашута выкарыстоўвалі бабчын парасон з ручкай з сапраўднай слановай косці. Гонар скакаць першым дастаўся Янку, але гэты палёт быў няўдалым. Янка разарваў штаны і зваліўся ў крапіву. Потым хлопцы спрабавалі рабіць парашуты. Хлопцы спусцілі з парашутам ката ў якасці эксперыменту. Кот асоба легендарная і гераічная. (Ката пасадзілі ў клетку і запусцілі на паветраным змеі, вяроўка абарвалася, але ўсё скончылася добра, бо паветраны змей спланіраваў на пасажырскі параход на якім плыў з камандзіроўкі бацька Янкі.) Пасля гэтага бацька ўзяў Янку на аэрадром і ён паказаў сябе там працавітым, склаў 500 парашутаў, трэніраваўся скакаць з вышкі, быў на спецыяльных падрыхтоўчых палётах. І вось начальнік школы даў дазвол на самастойны скачок з самалёта. У час скачка адбылося нечаканае, Янка рана таргануў за кольца парашута, палотнішча яго пераблыталася са стропамі, а яны зачапіліся за крыло самалёта. Начальнік парашутнай справы кінуўся на дапамогу. Усё нарэшце скончылася добра. ў канцы апавядання аўтар адзначае, што дзеці выраслі і рыхтуюцца стаць парашутыстамі, лётчыкамі.
   У Яські з апавядання Міхася Лынькова «Пра хлопчыка Яську» не было маці, а потым забілі і яго бацьку-бальшавіка. Хлопчык нібыта не верачы ў то, што бацьку забілі кладзе ў бацькаву халодную далонь сваю лепшую цацку – блішчасты гузік з каляровых шкельцаў, а назаўтра ў Яськавым пакойчыку размясцілісь белапалякі, ён вырашыў адпомсціць. Яська хацеў папярэдзіць чырвонаармейцаў, але не паспеў: яго паранілі. Аказаўшыся у шпіталі, Яська ўбачыў вакол сябе толькі добрыя твары. Байцы суцяшалі Яську. «Не плач Яська, мы ўсе табе таткі».
   У апавяданні «Ядвісін дуб» расказваецца пра дзяўчынку-сірату. Яна нават не ведае свайго імя і адказвае, «то мы з Выгодаў…» У яе цяжкі лёс: маці памерла, потым загінуў і дзед, служба ў панскім двары, дзе злыя людзі называлі яе сабачым недаедкам. Праз прыклад дрэнных і добрых учынкаў можа адбывацца фарміраванне асобы дзяцей.
   Міхась Лынькоў напісаў шмат апавяданняў, у якіх паказаны трагічны лёс дзяцей у час вайны на акупіраванай тэрыторыі.
Апавяданне «Дзіцячы башмачок» – пра сямігадовага яўрэйскага хлопчыка Барыса. Што бег да сваёй маці і быў застрэлены немцам. Апавяданне «Салют» – пра першакурсніцу Рэню, закатаваную гітлераўцамі. Апавяданне «Васількі» складаецца з 2-х частак. Першая шчаслівая: хлопчык Міколка з сябрамі ў лесе збірае грыбы, і сарваў для хворай сястрычкі васількі. Калі вярталіся дамоў Міколка заўважыў, што бусел паляцеў ад гнязда, якое было ля яго хаты. Хлопчык бачыць забітых маці і сястру. Маленства для Міколкі скончылася, пачалося дарослае жыццё. Міколка вырашыў адпомсціць. Міколка ўзрывае аўтамабіль з нямецкімі афіцэрамі і гіне сам. У апавяданні «Астап» маленькія ўнукі дзеда Астапа згарэлі зажыва ў хаце, падпаленай немцамі.

Похожие статьи:

Міхась ЛынькоўМіхась Лынькоў - Міколка-паравоз

Міхась ЛынькоўМіхась Лынькоў - Над Бугам

Міхась ЛынькоўМіхась Лынькоў - Салют

Міхась ЛынькоўМіхась Лынькоў - Васількі

Міхась ЛынькоўМаньчжур. Аналіз апавядання