Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Казімір Камейша - Цішыня

Я іду ў пуховых тапках,
На каціных мяккіх лапках.

Заглядаю пад павеці,
Лашчу коласу вусы.
Я ў сукеначцы з паветра,
Я ў касыначцы з расы.
Ціха, гром,
Гурчаць не трэба!
Ціха, мушка, не звіні!
Дай паслухаць, як у дрэва
Прарастаюць карані,

Як вадзіца дрэмле ў кране,
Як гусцее ў сотах мёд,
Як гарбуз вяроўку цягне
У бульбоўнік цераз плот.

Ціха сонца дагарае
I хаваецца за гаем.
Не глядзіце ўдалеч сумна.
Я тут блізка, за сцяной.
Я іду,
Я сон нясу вам.
Я завуся цішынёй.

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыЦішыня

Пераказы, дыктантыТураў

Пераказы, дыктантыЗваны Хатыні

Пераказы, дыктантыЧароўная асенняя пара

Анатоль ВярцінскіАнатоль Вярцінскі - Тры цішыні