Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Чароўная асенняя пара

   Цішыня. Стаіць такая цішыня, што з непрывычкі звініць у вушах. Высока, недзе аж на самай макаўцы клёна, сарвецца пажоўклы ліст, і чуеш, як хруснула яго крохкая пятка. А потым, быццам нехта пераліствае кнігу, доўга шалясціць ён уніз па галінах, пакуль не ляжа на мяккае ўлонне зямлі.
   Сонца мала. Увесь дзень хаваецца яно ў густой смузе, і не верыцца, што надышоў час бабінага лета.
   З дзяцінства памятаю: ніколі мы не праміналі гэтай чароўнай асенняй пары. Дружным галасістым гуртам выбягалі мы, вясковыя хлапчукі, на шырокае калгаснае поле. Апантаныя дзівам, мы лёталі наўздагон за маленькім белым клубочкам, які плыў над полем на сваім парашуце з адной танюсенькай павуцінкі.
   Тады нам увесь навакольны свет уяўляўся па-свойму, па-дзіцячы. Мы проста даганялі павучкоў-вандроўнікаў, якія ляцелі ці то ў блізкі, ці то ў далёкі вырай, і, даганяючы іх, ні пра што не загадвалі.

 

Похожие статьи:

Ніна МацяшНіна Мацяш - Восень

Алесь ГарунАлесь Гарун - Восень

Анатоль ВярцінскіАнатоль Вярцінскі - Тры цішыні

Пераказы, дыктантыЦішыня

Казімір КамейшаКазімір Камейша - Цішыня