Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Васіль Жуковіч - Скалечаны голуб

Галубочак аднаногі,
дзень галодны твой згарае.
Пачакай жа, я з дарогі
прыбярог табе акраец.

Ну, хутчэй збірай жа крошкі:
верабейкі сталі хапаць...
Падляці бліжэй хоць трошкі!
Ты баішся ў рукі трапіць?

Асцярожны стаў ад гора,
гэта гора, як забудзеш!
Ад паўстанку блізка горад –
вельмі розныя там людзі...

Пэўна, там згубіў ты ножку;
паплаціўся за што ёю?
Пэўна, быў пасыпаў крошкі
хтосьці жорсткаю рукою.

Як цяпер ты?.. Дзе начуеш?
Дзе сяброўка, галубочак?
Вось і поезд мой, ці чуеш,
як ён свішча, як грукоча?

Ну, паехалі са мною!
Рады волі ты галоднай!..
Як жа выжывеш зімою
на зямлі пустой, халоднай?

 

Похожие статьи:

Васіль ЖуковічВасіль Жуковіч - Першы снег

Васіль ЖуковічВасіль Жуковіч - Адляцелі жураўлі

Васіль ЖуковічВасіль Жуковіч - Зіма

Васіль ЖуковічВасіль Жуковіч - Жураўліны вырай

Васіль ЖуковічВасіль Жуковіч - Слухай родную прыроду