Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Васіль Жуковіч - Жураўліны вырай

Жураўлі над лесам
З ціхай песняй, шчырай.
Ён такі тужлівы –
Жураўліны вырай!

А чаму тужлівы,
Лішняе пытанне:
Гэта з родным краем
Птушак развітанне.

Тут прайшлі іх вёсны,
Праляцелі леты.
Родныя тут гнёзды,
Продкаў запаветы.

Похожие статьи:

Пераказы, дыктанты → Жураўліная песня

Пераказы, дыктанты → Ляцелі ў вырай журавы

Пераказы, дыктанты → Жураўліная песня

Яраслаў Пархута → Яраслаў Пархута - Журавы

Станіслаў Шушкевіч → Станіслаў Шушкевіч - Журавы