Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Артур Вольскі - Жывая граматыка

Той,
хто быць пісьменным хоча,
ведаць мусіць з першых год
род мужчынскі,
род жаночы
і яшчэ – ніякі род.

Гусь уранні
выйшла з хаты,
важна тупае лужком.
А за ёю – гусяняты,
дзе падскокам,
дзе трушком.

А я гусі
не баюся,
а я з гусі
пацвялюся!
Тут яна
як с-с-сыкане
ды ў атаку –
на мяне:
– Га-га-га!
Ды го-го-го!
Да-га-га-ганю яго!..
Ледзь схаваўся я
за плот…
Гусь – яна?
Жаночы род!

Ах я, бедны,
небарака.
Ззаду гусь,
а тут – сабака.
І гырчыць,
і шчэрыць зубы.
Дзе схавацца мне
ад згубы?
Што рабіць?
І, нібы кот,
я ўскараскаўся на плот.
А сабака
аж якоча –
учапіцца ў лытку хоча.
Ён пільнуе агарод…
Ён?
Ага – мужчынскі род!

Колькі гэтак –
вось няўдача! –
Пратырчу на плоце я?
Азірнуўся,
ажно бачу:
тут яшчэ і кацяня!
– Мяў, –
гаворыць мне яно, –
я даўно сяджу, даўно.
Аднаму
так страшна –
вох!
Ваяваць
смялей удвох…
І адразу –
хвост трубой.
І гатовае
у бой…
Кацяня –
яшчэ не кошка.
Кацяня –
яшчэ не кот.
Ну, а род?
Падумай трошкі.
Раз яно –
ніякі род!

Я запомню назаўсёды
пасля гэтае прыгоды:
род мужчынскі,
род жаночы,
род ніякі –
усе тры роды.
Едзе сонейка да нас

 

Похожие статьи:

БиографииАртур Вольскі

Артур ВольскіАртур Вольскі - Пагоня

БиографииВіталь Вольскі

Віталь ВольскіВіталь Вольскі - Несцерка

Артур ВольскіАртур Вольскі - Вожык-дзівачок