Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Артур Вольскі - Еду ў госці да слана!

Вось якая навіна:
Еду ў госці да слана!
Родны дом яго далёка,
Каля той ракі Замбезі,
Дзе заўсёды паліць спёка,
Дзе не ведаюць аб снезе.

У слана-асілка там
Ёсць сваяк – гіпапатам.
Без дарог, мнучы трыснёг,
Прэцца грозны насарог.
Пры ўзбярэжку лёг у іл
Ненажэрны кракадзіл.

Ды гарыла - вось граміла! –
Не баіцца кракадзіла.
Фанабэрыстыя львы
Не схіляюць галавы.
А жырафы толькі крышку
Меншыя за тэлевышку.

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыДакор

Віталь ВольскіВіталь Вольскі - Несцерка

БиографииАртур Вольскі

БиографииВіталь Вольскі

Артур ВольскіАртур Вольскі - Слон