Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Анатоль Грачанікаў - Два каты

На падворку –
Два каты,
Кот стары
І малады.

Верабейка
Падляцеў,
На дрывотню
Раптам сеў.
Аблізалі
Два каты
Два галодныя
Раты.
Пачасалі
Кіпцюры
І – наперад
Па двары.

Ды не скокам,
Ды не бокам,
А, прыпаўшы
Да зямлі,
Па-пластунску
Папаўзлі.

Хітры быў
Намер катоў:
Запаўзалі
З двух бакоў.
Верабейку ж
На дрывах
Ахапіў
Вялізны страх:
І ўзляцець
Ужо не можа,
І ніхто
Не дапаможа.
Што там
Птушка верабей!
Па сакрэту
Вам скажу я,
Часам
Нават і людзей
Страх
На міг паралізуе.

Але можна
І са страху
Нечуваную
Адвагу
Нечакана
Праявіць,
Калі страх свой
Заглушыць.

І як скочылі
Каты,
Два ашчэрыўшы
Раты,
Кожны злосны,
Нібы змей, –
Пырхнуў раптам
Верабей!
Што ж
З катамі-хітрунамі?
Лупануліся
Ілбамі
І – маланкамі
Ў бакі,
Улавіўшы
Гузакі.

 

Похожие статьи:

Якуб КоласЯкуб Колас - Юрка і кот

Мікола ГільМікола Гіль - Чаго смяяўся кот Васька

Юрась СвіркаЮрась Свірка - Мурлыка

Георгій МарчукГеоргій Марчук - Прыгоды дзяўчынкі Агапкі і ката Фокуса

Пераказы, дыктантыБясплатны паказ