Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Бясплатны паказ

Варыянт 1 (244 словы)

   Быў у Юрася кот. Чорны, з дзвюма белымі лапінамі: адна была на правым баку, а другая – на лбе. Кот быў шкодны: лазіў па гладышах з малаком, суседзі не раз скардзіліся, што ён курыныя яечкі цягае. Калі маці, падаіўшы карову, прыносіла ў хату цёплае малако, кот цёрся каля яе ног, гучна мяўкаў, пакуль не атрымліваў сваю порцыю. Часам здаралася, што яму не адразу налівалі малака, дык ён тады такі роў узнімаў, што хоць з хаты ўцякай.
   Было лета. Неяк Юрась заўважыў, што кот каля склепа забаўляецца: то падскоквае, то прыпадае да самай зямлі. Хлопец падумаў, што кот злавіў мыш і гуляе з ёю. Але назаўтра Юрась зноў заўважыў тое самае, здзівіўся і ўзлез на невысокі плот, каб глянуць, што здарылася. Спачатку хлопцу здалося, што кот забаўляецца з нейкім выгнутым кійком. Але раптам кіёк узняўся. Здзіўлены Юрась працёр вочы. Кіёк варушыўся. Кот забаўляўся з вужом, ладным, з чырвонымі завушніцамі. Калі вуж узнімаў галаву і разяўляў рот, кот адскокваў. А вуж хуценька адпаўзаў і з другога боку краўся да ката. Сустрэўшыся, яны на нейкі момант застывалі на месцы, а потым кідаліся прэч адзін ад аднаго. А то вуж скручваўся і ляжаў спакойна. Тады кот асцярожна падпаўзаў і, выцягнуўшы лапу, асцярожна кранаў яго. Вуж узнімаў галаву, выпростваўся і, як гімнаст, выгінаўся ўсім тулавам. Кот тады пераскокваў цераз яго і наступаў з другога боку.
   Доўга яны так забаўляліся. Потым Юрась шыкнуў. Кот, нібы яго заспелі на нейкім злачынстве, скокнуў у бульбянік. А вуж шмыгнуў пад страху склепа.
 


 

Варыянт 2 (160 слоў)

   Быў у нас кот. Чорны, з дзвюма белымі лапінамі: адна на правым баку, а другая – на лбе.
   Неяк я заўважыў, што кот каля пограба нечым забаўляецца: то падскоквае, то прыпадае да зямлі. Падумалася, што кот злавіў мыш і гуляе з ёю. Але назаўтра я зноў заўважыў тое самае, здзівіўся і ўзлез на плот, каб глянуць. Спачатку здалося, што кот забаўляецца з нейкім кійком. Але раптам кіёк узняўся. Я вочы працёр. Кот забаўляўся з вужом. Калі вуж узнімаў галаву, кот адскокваў. А вуж хуценька адпаўзаў і з другога боку краўся да ката. Сустрэўшыся, яны застывалі на месцы, а потым кідаліся прэч адзін ад аднаго. А то вуж скручваўся і ляжаў спакойна. Тады кот падпаўзаў да яго і, выцягнуўшы лапу, торгаў. Вуж выпростваўся і выгінаўся ўсім тулавам. Кот тады пераскокваў цераз яго і наступаў з другога боку.
   Доўга яны так забаўляліся. Потым я шыкнуў. Кот, нібы яго заспелі на нейкім злачынстве, скокнуў у бульбянік. А вуж шмыгнуў пад страху пограба.

Паводле З. Бяспалага

 

Похожие статьи:

Мікола ГільМікола Гіль - Чаго смяяўся кот Васька

Алесь ПісьмянкоўАлесь Пісьмянкоў - Кот і дог

Якуб КоласЯкуб Колас - Юрка і кот

Юрась СвіркаЮрась Свірка - Мурлыка

Георгій МарчукГеоргій Марчук - Прыгоды дзяўчынкі Агапкі і ката Фокуса