Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Авяр’ян Дзеружынскі - Кастрычнік

Кастрычнік барваю
Прыбраў
Дубы, асіны
І рабінкі;
Лісты ён з дрэў
Параскідаў
На ўзлескі,
Вузкія сцяжынкі.
Хмурліва, зябка
Па начах,
Цярусіць дождж,
Нібы праз сіта,
Пажоўклі травы
На палях,
І толькі
Зелянее жыта.
Ды часам
Выпадуць дзянькі...
Блакіт і сонца.
Ранак звонкі.
І разам з Янкам
Хлапчукі
Ідуць у лес
Збіраць зялёнкі.

 

Похожие статьи:

Авяр’ян ДзеружынскіАвяр’ян Дзеружынскі - Той, хто працуе...

Клаўдзія КалінаКлаўдзія Каліна - Кастрычнік

Пераказы, дыктантыКастрычнік

Мікола ЧарняўскіМікола Чарняўскі - Кастрычнік

Авяр’ян ДзеружынскіАвяр’ян Дзеружынскі - Васілёк