Кастрычнік барваю
Прыбраў
Дубы, асіны
І рабінкі;
Лісты ён з дрэў
Параскідаў
На ўзлескі,
Вузкія сцяжынкі.
Хмурліва, зябка
Па начах,
Цярусіць дождж,
Нібы праз сіта,
Пажоўклі травы
На палях,
І толькі
Зелянее жыта.
Ды часам
Выпадуць дзянькі...
Блакіт і сонца.
Ранак звонкі.
І разам з Янкам
Хлапчукі
Ідуць у лес
Збіраць зялёнкі.
Похожие статьи:
Клаўдзія Каліна → Клаўдзія Каліна - Кастрычнік
Авяр’ян Дзеружынскі → Авяр’ян Дзеружынскі - Васілёк
Мікола Чарняўскі → Мікола Чарняўскі - Кастрычнік
Авяр’ян Дзеружынскі → Авяр’ян Дзеружынскі - Той, хто працуе...
Пераказы → Кастрычнік