Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Шарада

   Шарада (франц. charade, ад праванс. charrado – размова, балбатня) – від літаратурнай гульні-загадкі, звычайна вершаванай, у якой зашыфраванае слова адгадваецца па апісанні яго асобных складоў ці літар.
   Шарада асабліва пашырана ў дзіцячых выданнях.
   Янка Купала ў 1914 г., у час рэдактарства ў «Нашай ніве», напісаў 6 шарад і змясціў іх у газеце. Паэт імкнуўся нават літаратурную гульню звязаць з сацыяльнымі і нацыянальнымі праблемамі роднага народа, паказаць характэрныя асаблівасці побыту, звычаяў беларусаў, беларускай прыроды. Вось адна з яго шарад:

Эй, памыйся, мой дружок,
   Мылам ды вадою,
А так складна, як у нас
   Першаедругое.

А калі ты ўжо другі
   І чацвёрты ўдаўся,
Вось чаго замест бліна
   Ты дапамінайся.

Гамані: давайце мне
   Чацвёртае з раду
І трэцяе побач з ім,
   Бо не будзе складу.

Ну, а ўсё – кругом цябе
   І ты з імі разам,
Ажно цешыцца душа
   Адным гэтым сказам.


(Адказ: Бе-ла-ру-сы)

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.