Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Хранатоп

   Хранатоп (гр. chronos – час і topos – месца) – узаемасувязь часавых і прасторавых характарыстык паказаных у мастацкім творы з'яў. Змест літаратурнага твора заўсёды ўключаецца ў рамкі прасторы і часу: прыкметы часу раскрываюцца ў прасторы, а прастора вымяраецца часам. Тэрмін належыць М. Бахціну, які лічыў, што "жанры і жанравыя разнавіднасці вызначаюцца менавіта хранатопам, прычым у літаратуры вядучым пачаткам у хранатопе з'яўляецца час... Час тут згушчаецца, робіцца больш тугім, становіцца мастацка бачным; прастора ўцягваецца ў рух часу, сюжэту і гісторыі".
   У творы падзеі могуць разгортвацца ў храналагічнай паслядоўнасці (лінейны час). Магчыма перабіўка падзейнага часу рознымі адступленнямі, рэмінісцэнцыямі ("Знак бяды", "Аблава" Васіля Быкава). У такім выпадку адрозніваюць фабульна-сюжэтны час і аповедны час. Мастацкая прастора твора таксама не замыкаецца на месцы развіцця падзей, а дзякуючы ўспамінам, снам, марам персанажаў "размыкаецца" ў шырокі свет. Такім чынам хранатоп у значнай ступені прадвызначае воблік літаратурных герояў.

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.