Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Трохрадковік

   Трохрадковік – верш, які складаецца з трох радкоў, завершаных па метрычнаму, інтанацыйна-сінтаксічнаму малюнку і па думцы. У беларускай паэзіі сустракаецца рэдка.

Напалі на мяне ветры,
А я, хоць і з такімі рукамі-ручышчамі,
Не змог ад іх, чуеце, абараніцца...
(Янка Сіпакоў. «Да пытання аб руках»)

Чакаюць навальніцы хвоі –
а навальніца вызначыць абраных,
якія упадуць ад перуна.
(Алесь Разанаў)


   Трохрадковікі, напісаныя верлібрам, – любімая форма Я. Гучка.
   Сусветная паэзія ведае і надзвычай пашыраны від трохрадковіка. Гэта – японскія хоку (хайку).

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.