Стансы (ад італ. stanza — пакой, памяшканне, прыпынак) — невялікі лірычны верш-медытацыя, напісаны чатырохрадкоўямі, кожнае з якіх мае сэнсавую і кампазіцыйна-сінтаксічную завершанасць, адасобленасць ад іншых.
Стансы пісалі Байран («Стансы», «Стансы да Аўгусты»), А. Пушкін («Брожу ли я вдоль улиц шумных», «В надежде славы и добра») і некаторыя іншыя паэты XVІІІ—XІX стст.
У беларускай паэзіі стансам можна лічыць верш Максіма Багдановіча «Рушымся, брацця, хутчэй...»:
Рушымся, брацця, хутчэй,
Ў бой з жыццём, пакідаючы жах,
Крыкі пужлівых людзей
Не стрымаюць хай бітвы размах...
Проці цячэння вады
Зможа толькі жывое паплыць,
Хвалі ж ракі заўсягды
Тое цягнуць, што скончыла жыць.
Ёсць прыклад "Стансаў" у Рыгора Крушыны.
Стансы сустракаюцца (праўда, вельмі рэдка) і ў некаторых сучасных беларускіх паэтаў (Алеся Звонака, С. Ліхадзіеўскага і інш.).
У асобных еўрапейскіх літаратурах (англійскай, італьянскай і інш.) стансамі называюць звычайныя строфы.
Похожие статьи:
Рыгор Крушына → Рыгор Крушына - Стансы