Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Скарагаворка

   Скарагаворка – выслоўе, часцей жартоўнага характару, скампанаванае з цяжкіх для хуткага вымаўлення слоў. Разлічана найперш на дзіцячае ўспрыманне, дапамагае развіць уважлівасць, дасціпнасць, памяць і – галоўнае – добрае вымаўленне.
   Скарагаворка – фальклорны жанр, але часам ствараюць іх і прафесійныя літаратары, прычым з выкарыстаннем моўнага рытму (для хутчэйшага і лепшага запамінання тэкста).
   Скарагаворкі засноўваюцца на розных алітэрацыях, пры якіх паўтараюцца найперш тыя гукі, якія цяжкія для вымаўлення (р, с, дз і інш.).
   Вось прыклады некаторых беларускіх скарагаворак: «Дзяды і дзядзькі на дзядзінцы дзялілі дзялянкі»; «Дзяніс рэпу жрэ, а Марына лён трэ»; «Ішоў поп каля коп, а капа каля папа»; «Цецеручыха цецеручанятам цеста месіць», «Я ніколі нікому нічога ніякага, а калі што якое, дык што там такое?».

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.