Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Сага

   Сага (стараж.-сканд. saga ад segia – казаць, гаварыць) –
   1. Старажытнаірландскі і старажытнаскандынаўскі эпас пра багоў і герояў. Сагі пра вікінгаў;
   2. Празаічныя пераклады рыцарскіх раманаў. Рыцарскія сагі;
   3. Цыкл іншых твораў. «Сага пра святых» С. Унсет;
   4. Легенда, паэтычнае сказанне. Дзе вы, сумленныя, перадавыя паэты? Дзе вашы сагі?.. (Максім Танк. Пасланне за мяжу).

 

   У XIX стагоддзі англійскі пісьменнік Джон Голсуорсі стварыў серыю сацыяльных раманаў пра лёс адной сям'і ("Сага пра Фарсайтаў") і тэрмін "сага" набыў агульналітаратурнае гучанне.

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.