Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



П'еса

   П'еса (франц. piese) - агульная назва любога драматычнага твору, прызначанага для пастаноўкі ня сцэне.
   Усё дзеянне п'есы разбіваецца на дзеі, або акты, кожны з якіх мае свае з'явы, або сцэны ці карціны. Паколькі п'еса прызначана, як правіла, для пастаноўкі на тэатральнай сцэне, з'яўляецца асновай спектакля (франц. spectacle, ад лац. spectaculum - відовішча) яе аб'ём абмежаваны сцэнічным часам (2-4 акты, пастаноўка якіх ажыццяўляецца ў межах 2-3 гадзін).

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.