Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Прэмія літаратурная

   Прэмія літаратурная – матэрыяльная і ганаровая (грамата, медаль, дыплом) узнагарода за выдатныя дасягненні ў галіне літаратурнай дзейнасці, устаноўленая дзяржавай ці асобнай арганізацыяй.
   Найбольш ганаровая літаратурная прэмія ў сучасным свеце – Нобелеўская прэмія (прысуджаецца ў Швецыі з 1901). У СССР найвышэйшымі літаратурнымі ўзнагародамі былі Ленінская прэмія (сярод лаўрэатаў – Пятрусь Броўка, Іван Мележ, Максім Танк, Васіль Быкаў) і Дзяржаўная прэмія СССР (былая Сталінская; з беларускіх пісьменнікаў яе атрымалі Янка Купала, Якуб Колас, Кандрат Крапіва, Аркадзь Куляшоў, Пятрусь Броўка, Максім Танк, Іван Шамякін, Янка Брыль, Васіль Быкаў, Пімен Панчанка, Аляксей Дудараў).
   У нашай краіне самыя прэстыжныя літаратурныя прэміі – Дзяржаўныя прэміі Беларусі, якія прысуджаюцца Урадам рэспублікі за выдатныя творы ў галіне паэзіі і драматургіі (імя Янкі Купалы), прозы і літаратуразнаўства (імя Якуба Коласа). Сярод лаўрэатаў Дзяржаўнай прэміі Беларусі – Алесь Адамовіч, Васіль Вітка, Анатоль Грачанікаў, У. Калеснік, Уладзімір Караткевіч, Андрэй Макаёнак, Пятрусь Макаль, Янка Маўр, Іван Мележ, В. Палтаран, Ю. Пшыркоў, Барыс Сачанка, Я. Семяжон, Іван Чыгрынаў, Алесь Якімовіч і інш.
   Існуюць літаратурныя прэміі асобных устаноў і арганізацый (Саюза пісьменнікаў Беларусі, Саюза беларускіх пісьменнікаў, прафсаюзаў Беларусі, рэдакцый часопісаў і інш.). Адна з самых ганаровых прэмій апошняга часу - штогадовая прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне", якая прысуджаецца і асобным пісьменнікам.

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.