Пралог (ад грэч. prologos — прадмова) — уступ да літаратурнага твора, у якім пісьменнік знаёміць чытача з задумай або з тымі з’явамі, якія падштурхнулі яго напісаць такі твор, інакш кажучы, як бы падрыхтоўвае чытача да ўспрымання твора. Напрыклад, у паэме Якуба Коласа «Сымон-музыка»:
Ад роднае зямлі, ад гоману бароў,
Ад казак вечароў,
Ад песень дудароў,
Ад светлых воблікаў закінутых дзяцей
Ад шолаху начэй,
Ад тысячы ніцей;
З якіх аснована і выткана жыццё...
Пралог бывае не ў кожным мастацкім творы.