Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Парцэляцыя

   Парцэляцыя (ад франц. parceller – падзяляць на дробныя часткі) – такі падзел сказа паўзамі (а на пісьме – кропкамі) на інтанацыйна-сэнсавыя моўныя адзінкі, пры якім змест выказвання раскрываецца з усіх гэтых адзінак, размешчаных адна за адной. Напрыклад: «Тое, што выспела ў ім, ён выказаў. Далейшае ж было вельмі цьмяным. Трэба было разабрацца, падумаць. А думалася цяжка. У галаве не было яснасці. Цяжка, горача біла ў скроні» (Іван Мележ. «Завеі, снежань»)
   Парцэляцыю, у прыватнасці, выкарыстаў Аркадзь Куляшоў у «Баладзе аб чатырох заложніках»:

 

Іх вядуць па жытняй сцяжынцы.
Чатырох.
Пад канвоем.
З дому.
Чатырнаццаць старэйшай дзяўчынцы,
Тры гады хлапчуку малому.

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.