Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Парадокс

   Парадокс (ад грэч. paradoxos – нечаканы) – своеасаблівае выказванне-меркаванне, якое рэзка разыходзіцца з агульнапрынятым поглядам, супярэчыць (часам толькі вонкава) здароваму сэнсу. Ужываецца звычайна для таго, каб звярнуць увагу на выказаную думку, завастрыць яе, нярэдка з гумарыстычным адценнем.
   Парадокс блізкі да такіх форм выказвання, як афарызм, каламбур, аксюмаран. Парадокс сустракаецца ў прыказках: «Цішэй едзеш – далей будзеш».
   У беларускай паэзіі парадокс знаходзім, напрыклад, у вершы Уладзіміра Караткевіча «Ты і я...»:

 

Як мне здужаць ураган і вецер,
Вечны мой, зацяты, страшны бой?
Як мне, моцнаму, пражыць на свеце
Без цябе танюткай і слабой?

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.