Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Навукова-папулярная літаратура

   Навукова-папулярная літаратура - сукупнасць літаратурных твораў, асноўная мэта якіх – у даступнай, папулярнай форме данесці да чытача пэўныя навуковыя звесткі.
   Доля вымыслу мастацкага ў такой літаратуры, як і ў дакументальна-мастацкай літаратуры, нязначная, бо на першым месцы тут не вобраз-персанаж, нават не вобраз самога аўтара, а пададзеныя жыва, падчас займальна нейкія факталагічныя звесткі. Такія краязнаўчыя эсэ Юзафа Крашэўскага ("Пінск і яго ваколіцы"), Паўла Шпілеўскага ("Падарожжа па Палессі і Беларускім краі"), Максіма Багдановіча ("Чырвоная Русь", "Браты-чэхі"), В. Вольскага ("Афрыканскае падарожжа"), "Пералётныя птушкі" Цёткі, біяграфічны нарыс Л. Савік пра "бацьку амерыканскай касманаўтыкі" беларуса Барыса Кіта ("Беларускі космас") і інш.

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.