Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Крыніцазнаўства

   Крыніцазнаўства - дапаможная галіна літаратуразнаўства, якая займаецца выяўленнем, сістэматызацыяй і публікацыяй літаратурных крыніц: асобных твораў, матэрыялаў, звязаных з жыццём і творчай дзейнасцю пісьменнікаў.
   Многія такія матэрыялы захоўваюцца ў архівах (у Мінску - у Нацыянальным архіве-музеі літаратуры і мастацтва Беларусі), музеях (напрыклад, у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, у літаратурных музеях Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Петруся Броўкі), рукапісных аддзелах бібліятэк (у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, Фундаментальнай бібліятэцы Акадэміі навук Беларусі імя Якуба Коласа) і інш.
   З архіўных і рэдкіх пісьмовых крыніц узяты матэрыялы для арыгінальнай кнігі "Шлях паэта. Зборнік успамінаў і біяграфічных матэрыялаў пра Максіма Багдановіча"(1975; уклала Н. Ватацы), а таксама для падрыхтаваных Г. Кісялёвым грунтоўных крыніцазнаўчых выданняў: "Пачынальнікі: З гісторыка-літаратурных матэрыялаў XІX ст. "(1977), "Пуцявінамі Янкі Купалы: Дакументы і матэрыялы"(1981), "З жыццяпісу Якуба Коласа: Дакументы і матэрыялы"(1982).
   Шырокай папулярнасцю карыстаюцца зборнікі ўспамінаў пра папулярных пісьменнікаў - Янку Купалу, Якуба Коласа, Петруся Броўку і інш. Што да тэкстаў, то найбольшай дакладнасцю вызначаюцца зборы твораў, падрыхтаваныя супрацоўнікамі Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы (поўныя зборы твораў — Янкі Купалы ў 9-ці т., 10-і кнігах, Максіма Багдановіча — ў 3-х т., зборы твораў — Якуба Коласа ў 14-ці т., Кузьмы Чорнага — ў 8-і т. і інш.).

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.