Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Кватэрнарная рыфмоўка (кватэрна)

   Кватэрнарная рыфмоўка, або кватэрна (ад лац. quattuor – чатыры), – сістэма рыфмоўкі ў васьмірадковай страфе па схеме АААбВВВб. Напрыклад:

Я люблю цябе да скону,
Я люблю цябе да звону,
Я люблю цябе з вагона,
З самалёта, з карабля,
Цёплы шарык мой зялёны,
Ціхі шарык мой зялёны,
Мікрашарык мой зялёны –
Несхадзімая зямля.
(Янка Сіпакоў.

«Я люблю цябе да скону...»)

 

   Ужываецца таксама зваротная кватэрна – аБББаВВВ і апаяснаяаБББВВВа.

Похожие статьи:

РРыфмоўка

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.