Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Кантата

   Кантата (італ. cantata, ад лац. canto – спяваю) – разлічаны на музычнае ўвасабленне буйны паэтычны твор (або цыкл вершаваных твораў) узнёсла-ўрачыстага гучання.
   Часта кампазітары самі выбіраюць паэтычныя творы і ствараюць на іх аснове кантату – урачыстыя вакальна-інструментальныя творы з чаргаваннем арый, рэчытатываў і хораў. Такія кантаты «Босыя на вогнішчы» Т. Шнітмана (паводле аднайменнай паэмы Міхася Чарота), «Курган» І. Лучанка і «А хто там ідзе?» Р. Пукста (паводле твораў Янкі Купалы) і інш.
   Кантаты эпічнага і рэлігійнага зместу (у адрозненне ад лірычных і свецкіх) падчас называюцца араторыямі.

Похожие статьи:

Рыгор КрушынаРыгор Крушына - Кантата самотных

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.