Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Зачын

   Зачын — устойлівая слоўная формула ў пачатку твораў вуснай народнай паэзіі. Сустракаецца ў былінах, казках, замовах і г. д.
   Па ролі ў творы зачын блізкі да экспазіцыі. У ім, хаця і ўмоўна, даецца характарыстыка месца і часу дзеяння твора.
   3ачын сустракаецца і ў літаратурных творах, у якія ён перайшоў з фальклору.

 

А чалом, чалом, мае госцейкі,
Сабірайцеся на бяседачку,
На бяседачку ў хату новую,
У хату новую — сасновую...
(Максім Багдановіч. Бяседная)


   Ад народных казак ці ліра-эпічных песень паходзіць зачын у паэме «Тарас на Парнасе» («Ці знаў хто, хлопцы, і вас Тараса, у палясоўшчыках што быў...»), у паэме Янкі Купалы «Адплата кахання» («На свеце на белым, над Гайнай убогай жыў шляхціц багаты...»).

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.