Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Экспазіцыя

   Экспазіцыя (ад лац. expositio – растлумачэнне) – частка твора (перад завязкай сюжэта), у якой аўтар знаёміць чытача з героямі, месцам і часам дзеяння. У экспазіцыі апісваюцца абставіны, у агульных рысах паказваюцца ўзаемаадносіны паміж героямі.
   Экспазіцыя можа быць кароткай, але можа складаць цэлыя раздзелы твора. Бывае, што экспазіцыя знаходзіцца і пасля завязкі, калі аўтар падрабязна апісвае новыя абставіны, характарызуе новых персанажаў, якія ўступаюць у дзеянне.
   У паэме Янкі Купалы «Курган» экспазіцыя дадзена ў другім раздзеле твора:

 

На тары, на крутой, на абвітай ракой,

Лет назад таму сотня ці болей,

Белы хорам стаяў, недаступнай сцяной,

Грозна, думна глядзеў на прыволле...

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.