Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Архетып

   Архетып (ад гр. archetypon — першавобраз, мадэль) — універсальны сімвалічны матыў, які існуе ў чалавечай падсвядомасці і выяўляецца адначасова ў культуры многіх народаў. Тэрмін належыць швейцарскаму філосафу і псіхолагу К. Г. Юнгу, які ўвёў яго на падставе свайго вучэнне пра "калектыўнае падсвядомае" (першабытную памяць чалавецтва) як своеасаблівы выток архаічных рытуалаў, міфаў, сноў, вераванняў, а таксама мастацтва.

   У літаратуры архетып канкрэтызуецца ў шэрагу арыгінальных вобразаў, паўтараючыся ў розных нацыянальных пісьменствах і ў розныя перыяды. Так, архетып самаахвярнасці чалавека дзеля іншых людзей увасобіўся і ў класічным вобразе Праметэя, і ў вобразе Сотнікава (з аднайменнай аповесці Васіля Быкава). Архетып вясны, адраджэння знайшоў увасабленне і ў славутых казаннях Кірылы Тураўскага (ХІІ ст.), і ў паэзіі Янкі Купалы (ХХ ст.). Часам тэрмін архетып звужаюць да разумення найбольш распаўсюджанага ў пэўнай нацыянальнай літаратуры вобраза-матыва (архетып лесу, балота, кургана і г. д.).