Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Арацыі

   Арацыі (ад лац. oro – гавару) – празаічны жанр у літаратуры Беларусі ў ХVІІ-ХVІІІ стагоддзях; своеасаблівыя тэатралізаваныя паказы-прамовы ў школьным тэатры.
   З арацыямі выступалі шкаляры ў час розных святаў (Каляды, Вялікдзень) ці калі заканчваўся навучальны год, каб паказаць свае веды, моўнае майстэрства. Жанр спажывалі і на высокіх, урадавых узроўнях (сеймікі), у віншавальных прамовах, сямейных урачыстасцях з адпаведнымі мэтамі. Прамоўцы гаварылі на польскай і беларускай мовах.
   Тэатралізаваныя арацыі наладжваліся ў Жыровіцкай базыльянскай школе (Слонімскі раён Гродзенскай вобласці) і школьным тэатры пры ёй (1751-1756, 1761), Забельскім дамініканскім калегіуме (в. Валынцы, Верхнядзвінскі раён Віцебскай вобласці, 1780-я гг.).
   Лепшыя арацыі распаўсюджваліся ў рукапісных зборніка, садзейнічалі развіццю аратарскай прозы на Беларусі.

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.