Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Аповед

Аповед — аўтарскае маўленне, увасобленае ва ўсім тэксце эпічнага твора (рамана, аповесці, апавядання і г. д.), за выключэннем простай мовы персанажаў. У аповед уваходзяць адлюстраванне падзей і ўчынкаў, апісанні ( від аповеда, у якім малюецца партрэт, пейзаж, інтэр'ер і г. д.), разважанні (персанажаў і самога аўтара), няўласна-прамое маўленне герояў (гл. унутраны маналог). Аповед можа весціся ад першай або трэцяй асобы. У адпаведнасці з гэтым суб'ект аповеду — апавядач — можа збліжацца з аўтарам, непасрэдна выяўляць яго думкі, адносіны да таго, пра што апавядаецца, ці дыстанцыравацца ад яго, выступаць у ролі своеасаблівага персанажа твора, ад імя якога і вядзецца аповед (накшталт "пасечніка Рудога Панько" з "Вечаров на хутаре у Диканьки" М. Гогаля). Характар аповеду залежыць не толькі ад самога пісьменніка, але і ад традыцый літаратурнага метаду. Так, сентыменталізм і рамантызм надаваў аповеду выразна суб'ектыўны пачатак. Што да рэалізму, то тут аўтарскі суб'ектыўны пачатак усё больш выцясняецца і замяняецца суб'ектыўнасцю персанажаў.

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.