Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Анекдот

   Анекдот (ад грэч. anekdotos — неапублікаваны) — кароценькае жартоўнае апавяданне з нечаканай дасціпнай канцоўкай. Вельмі пашырана ў вуснай народнай творчасці, у тым ліку і ў беларускай. З фальклору перайшло і ў літаратуру.
   Беларускія пісьменнікі Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Францішак Багушэвіч, Якуб Колас, Ядвігін Ш., Альберт Паўловіч і іншыя нярэдка выкарыстоўвалі анекдатычныя сюжэты ў сваіх творах. Прыкладам могуць быць апавяданні Ядвігіна Ш. «Заморскі звер», «Вучоны бык», «Пазыка», шматлікія вершы Альберта Паўловіча («З кірмашу», «Рэцэпт», «Пан і акуляры» і інш.). Асабліва многа такіх апавяданняў і вершаў, што засноўваюцца на анекдатычных сюжэтах, у беларускай літаратуры пачатку XX стагоддзя ў т. зв. масавай паэзіі і прозе.

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.