Акын — у казахскага, кіргізскага, нагайскага, каракалпакскага народаў паэт-імправізатар, які пад акампанемент домры выконвае (спявае) свае творы.
Янка Купала прысвяціў некалькі вершаў вядомаму казахскаму акыну Джамбулу Джабаеву (1846-1945):
Джамбул, песнятворац, казахскі акын,
Народа казахскага сонечны сын,
Спявай, казахстанскіх стэпоў салавей,
Чаруючых песень і дум чарадзей.