Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Асоба і творчасць Адама Гурыновіча

   Беларуская ліра Адама Гурыновіча (1869-1894) абудзілася, відаць, пасля прачытання падпольнага выдання "Дудкі беларускай" Францішка Багушэвіча. Пра гэта ёсць яго ўласнае паэтычнае сведчанне:

…Дзякуй табе, браце, і за тыя словы,
Што ўспомнілі звукі нашай роднай мовы.
Бяры, браце, дудку, наладзь і жалейку,
Няхай песнь смутнáя ідзе у калейку
І будзіць у сэрцах мысль аб лепшай долі,
Якой мы не зналі дагэтуль ніколі.
 ("Дзякуй табе, браце, Бурачок Мацею…")

   Адам Гурыновіч, родам з Крыстынопаля (Віленскі край), пражыў надта кароткае жыццё, але пакінуў па сабе значную літаратурную спадчыну, таксама створаную на беларускай, польскай і расійскай мовах. Пры гэтым вядома, што вялікая частка яго твораў пакуль што не знойдзеная (пры жыцці творцы ніводзін яго твор не быў апублікаваны). У творчасці Гурыновіча ёсць не толькі публіцыстычныя вершы, што працягваюць традыцыі Франца Савіча і Канстанціна Каліноўскага (напрыклад, "Перш душылі паны…") ды паэтычныя творы народна-песеннага складу ("Да жніва", "Па жніве"). Ён стаў адным з пачынальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры (вершы "Рыбак", "Каток"). Цікавы ўзор філасофскай лірыкі – элегія "Сцямнела на дворы, і ціха кругом…":
   Адам Гурыновіч таксама сур’ёзна цікавіўся вуснай народнай творчасцю, рабіў фальклорна-этнаграфічныя запісы ў ваколіцах свайго роднага Крыстынопаля. У 1992 г. у часопісе "Спадчына" быў упершыню апублікаваны выкананы Гурыновічам пераклад вядомай кароткай навелы Элізы Ажэшкі "З часоў голаду", з якой у 1866 г. пачаўся яе творчы шлях.

Крыніца: Баршчэўскі Л.П., Васючэнка П.В., Тычына М.А. Словы ў часе. Літаратура ад рамантызму да сімвалізму і нашаніўскага адраджэння. Санкт-Пецярбург, 2014
 

Похожие статьи:

Адам ГурыновічТворчасць Адама Гурыновіча

Адам ГурыновічАдам Гурыновіч - Дзякуй табе, браце, Бурачок Мацею

Адам ГурыновічАдам Гурыновіч - Лірыка

Адам ГурыновічАдам Гурыновіч - Што ты спіш, мужычок...

БиографииАдам Гурыновіч