Шмат карысных выкапняў у нетрах зямлі. Але ніводнаму не надаецца столькі ўвагі, колькі нафце. Усюды без яе нельга абысціся. Калі б знікла нафта, спыніліся б аўтамабілі і цеплавозы, не змаглі б працаваць электрастанцыі, фабрыкі, заводы. З нафты здабываюць бензін, робяць каўчук, пластмасу, пральны парашок, фарбы, тканіну, лякарствы, парфуму і шмат чаго іншага.
У нетрах беларускай зямлі прамысловая нафта была знойдзена каля горада Рэчыцы.
Як утварылася нафта на Палессі?
Мільёны гадоў таму назад Палеесе было дном неглыбокага мора, багатым на малюсенькія жывёлы і расліны. Яны вельмі хутка размнажаліся, але век мелі кароткі. Паміраючы, жывёлы і расліны ападалі на дно. Іх заносіла глеем. Так на працягу многіх мільёнаў гадоў. Астанкі маленькіх істот ператварыліся ў нафту.
Цяпер у нетрах Беларусі знойдзена шмат карысных выкапняў, але геолагі не спыняюць актыўных пошукаў.
(129 слоў)
Паводле В. Раманенкі.
Похожие статьи:
Пераказы → Як шукалі нафту
Пераказы → Вясёлка "чорнага золата"