Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Як шукалі нафту

   Вакол нашай вёскі былі непраходныя балоты. Дарослыя палохалі дзяцей, што там жывуць ведзьмакі, рагатыя чэрці. Мы баяліся нячысцікаў, але ж вельмі хацелася паглядзець на іх. Таму хадзілі ў лес, сабраўшыся гуртам.
   Аднойчы, далекавата зайшоўшы ад дому, мы сталі сведкамі страшнага выбуху. Спачатку ўбачылі за полем чужых людзей. Яны прыехалі на дзіўнай машыне. Падняўшы ўгору нейкую стралу, пачалі свідраваць зямлю. Мы былі перакананы, што гэта шпіёны. Вырашылі высачыць іх. Ляжым, перашэптваемся. Раптам як бабахне! Аж зямля пад намі скаланулася. Мы падумалі, што наступіў канец свету. Падхапіўшыся, панесліся ў вёску.
   Выбух той нарабіў перапалоху ва ўсіх хатах. Людзі яшчэ памяталі вайну, і выбух нагадаў ваеннае ліхалецце. Але гэта быў мірны выбух. Пазней усе жыхары Рэчыцкага раёна даведаліся, што ў нашай мясцовасці геолагі знайшлі нафту.
(125 слоў)

(Паводле У. Ліпскага)

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыЧорнае золата