Кожную восень птушкі збіраюцца ў вырай. Яны ляцяць за тысячы кіламетраў ад родных мясцін. Далёка за марамі не бывае лютай зімы. Там хапае корму. Але птушкам не хочацца пакідаць свае гнёзды.
Як жа птушкі знаходзяць шлях у далёкі вырай? Туды вядзе іх ясная дарога з зорак. Яны дробным макам рассыпаны на небе. У чыстым начным небе кожны можа ўбачыць светлую стужку. Людзі называюць яе «Птушыным шляхам».
(68 слоў)
Паводле В. Вольскага
Похожие статьи:
Пераказы → Наканаваны шлях
Васіль Вітка → Васіль Вітка - Шляхі-дарогі
Кузьма Чорны → Кузьма Чорны - Млечны шлях
Аркадзь Куляшоў → Аркадзь Куляшоў. Варшаўскі шлях
Пераказы → Млечны Шлях