Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Млечны Шлях

   Млечны Шлях прыцягвае ўвагу людзей яшчэ з глыбокай старажытнасці. Няма народа, які б не меў для яго свайго наймення і інтэрпрэтацыі.
   На значнай тэрыторыі Зямлі Млечны Шлях мае назву Саламяная Дарога. Гэта найменне першапачаткова з’явілася, напэўна, у арабаў і ад іх пашыралася сярод суседніх народаў. Качэўнікі Блізкага Усходу вялі гаспадарку, у якой салома мела даволі істотнае значэнне.
   У балгараў, напрыклад, Млечны Шлях атрымаў назву Кумава Салома, ці проста Салома. Народная легенда апавядае, што аднойчы сцюдзёнаю зімою, калі ўся зямля была ў сумётах, у аднаго беднага чалавека скончыўся корм для валоў. Днямі і начамі ён думаў, як накарміць жывёлу, дзе ўзяць саломы, каб валы не гінулі з голаду. Цёмнай марознай ноччу ён пайшоў да багатага кума на падворак, асцярожна набраў са стога ў кош саломы і панёс да сваёй хаты. Але кош быў дзіравы. І салома церушылася на дарогу, утвараючы доўгі след. Калі чалавек прыйшоў дадому, кош быў пусты.
   На досвітку гаспадар заўважыў, што нехта ноччу разварушыў яго стог і ўкраў салому. Пайшоў ён па следзе і дайшоў да дома, дзе жыў яго кум. Бядняк не прызнаваўся ў сваім зладзействе. Тады багаты кум паказаў яму салому, што рассыпалася па дарозе. Сорамна стала злодзею...
   А гаспадар саломы сказаў: «Хай загарыцца гэта крадзеная салома і ніколі не тухне, каб усе ведалі і памяталі, што нельга красці...» Загарэлася і з тых часоў гарыць на небе Кумава Салома.
   Сярод вядомых на Беларусі назваў Млечнага Шляху сустракаюцца такія: Гусіная Дарога, Птушыны Шлях, Птушыная Дарога, Дарога ў Ерусалім, Чумацкая Дарога, Стан, Малочная Дарога.
(248 слоў)

Паводле К. Цыркуна

 

Похожие статьи:

Васіль ВіткаВасіль Вітка - Шляхі-дарогі

Кузьма ЧорныКузьма Чорны - Млечны шлях

Аркадзь КуляшоўАркадзь Куляшоў. Варшаўскі шлях