Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Набыць беларускія кнігі можна на сайце halijafy.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Імя горада

   Нясвіжская зямля мае багатую і слаўную гісторыю. Тут нарадзілася шмат цікавых і паэтычных паданняў і легенд. Гэта таксама нашы помнікі мінуўшчыны і даўніны. Яны распавядаюць нам пра тое, што было, хвалююць сваёй вобразнасцю, непаўторнасцю і таямнічасцю.
   Існуе некалькі легенд пра паходжанне назвы горада.
   Вось адна з іх.
   Там, дзе рэкі Уша і Лань блізка падыходзяць адна да адной, узнікла новае паселішча. Жыхары яго дапамагалі перацягваць волакам ладдзі з адной рэчкі ў другую. Затым паселішча ператварылі ў астрог. Пазней яно стала цэнтрам невялікага княства.
   Паселішча было добра ўмацаванае. Гэтаму спрыялі і вялікія балоты-багны, і абаронцы-воіны. Іх называлі віжамі.
   Ворагі баяліся нападаць на гэты горад, бо ў крэпасці было шмат воінаў. Ад сугучча кароткіх слоў «несць віжаў», што азначала «многа воінаў», сталі называць горад-крэпасць Нясвіжам.
(125 слоў)

Паводле К. Шышыгінай.

Похожие статьи:

ПераказыНясвіжскі палацава-замкавы комплекс

ПераказыНясвіжскія загадкі