Нават калі хто з маіх аднагодкаў не адразу ўспомніць, хто ж такі Іван Восіпавіч Ахрэмчык, дастаткова нагадаць, што ён напісаў карціну «Абаронцы Брэсцкай крэпасці», якая была змешчана ў падручніку.
Але імя Ахрэмчыка засталося не толькі ў падручніках па гісторыі мастацтва. Яно ўжо шмат гадоў знакавае для Рэспубліканскага каледжа мастацтваў. Нядаўна гэта ўстанова адзначала сваё саракагоддзе. Напярэдадні свята вырашылі знайсці і павесіць у фае не толькі партрэт Ахрэмчыка, але і ягоныя карціны. З усяго выбралі пейзажы, мяккія, лірычныя, узнёслыя. Іван Восіпавіч быў з тых мастакоў, што не падначальваюць натуру ўласнаму стылю, а ўглядаюцца, услухоўваюцца ў наваколле, спасцігаюць, а потым аднаўляюць у рытміцы ліній, шматгалоссі фарбаў той ці іншы краявід.
З’явіліся побач з партрэтам пейзажы – і быццам душа з’явілася.
Вялікі гонар для ўсіх, хто ведаў Івана Восіпавіча Ахрэмчыка, тое, што ягонае імя сёння звязана не толькі з жывапісам, але і з адзінаю у рэспубліцы навучальнаю ўстановай, дзе набываюць крылы юныя таленты, дзе пануюць дабрыня і шчырасць.
(154 словы)
Паводле І. Воюш
Похожие статьи:
Пераказы → Сустрэча з сапраўдным мастацтвам
Пераказы → Захавальнікі гісторыі
Пераказы → Яднанне
Пераказы → Малюнак
Пераказы → Сіла мастацтва