Даўным-даўно, як толькі свет пачаўся, людзі не ведалі, як хату будаваць. Нарэшце сяк-так паставілі хату, а што зрабіць, каб відно ў ёй было, не ведаюць. Вось і пачалі насіць сонца ў хату: жонка – рэшатам, а мужык – мяшком. Доўга так яны мудраваліся, адно ж ідзе міма чалавек, хоць бедны, а разумнейшы за іх. Падышоў, даў «дзень добры» і кажа:
– Што гэта вы, людзі добрыя, робіце?
Жонка з мужам пачалі бедаваць:
– От паставілі хату, ды ніяк сонца ў яе не наносімся, усё цёмна ды цёмна.
Падарожны спытаў:
– Што вы мне дасце, калі я вам упушчу сонца ў хату?
Яны кажуць:
– Што захочаш, тое і дамо, толькі дапамажы нам.
А не ведалі, што гэта быў сам Бог.
Вось ён ім і кажа:
– Абяцайце мне толькі адно: кожны тыдзень прыняць жабрака, накарміць яго і прытуліць на начлег у сваёй хаце.
Згадзіліся жонка з мужам на гэтую прапанову. Тады ім Бог вокны паўрэзваў – і відно стала ў хаце. Абрадаваліся людзі дый сталі Божы наказ старанна выконваць.
(161 слова)
Похожие статьи:
Васіль Вітка → Васіль Вітка - Хто памагае сонцу
Эдзі Агняцвет → Эдзі Агняцвет - Галоўны дворнік
Пераказы → Гімн жыццю
Пераказы → Сонца не стаіць на месцы
Якуб Колас → Якуб Колас - Усход сонца