Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Якуб Колас - Усход сонца

Сноп праменняў, пышна ўзняты,
Сее бляск-чырвонцы –
Гэта неба сцеле шаты
На дарогу сонцу.

Над палямі мрок прарваўся,
Па нізах расплыўся,
Лес туманам заснаваўся,
Луг расой абмыўся.

Агнявыя валаконцы
Ткуцца ў шоўк чырвоны –
Гэта хмаркі ладзяць сонцу
І дзяньку кароны.

Як прыемна пахне збожжа!
А вакол – спакойна!
Эх, як слаўна, як прыгожа,
Хораша, прыстойна!

І сабрала неба фарбы
Колераў дзівосных...
І дзе ёсць такія скарбы
Гожства, сугалосся?!

 

Похожие статьи:

Янка ЖурбаЯнка Журба - Усход сонца

Васіль БыкаўВасіль Быкаў - На ўсходзе сонца

Пераказы, дыктантыСонца не стаіць на месцы

Пераказы, дыктантыНа ўсходзе сонца

Васіль ХомчанкаВасіль Хомчанка - Фарбы возера