Адкуль вада прыйшла? З ракі. Але ад твайго дома да ракі далёка. Як жа вада дайшла да крана? Аб гэтым падарожжы вады мы зараз раскажам.
Далёка за горадам стаіць на рацэ каля самага берага невялікая вежа. Вокны ў ёй не над вадой, а пад вадой. У вокны дзень і ноч уліваецца праз рашотку вада.
Падплывае да рашоткі рыба, заглядае ў вежу. Увайсці ў вежу рыба не можа. За рашоткай ёсць яшчэ дробная сетка. Праз сетку нават маленькая рыбка не пралезе. Але з вадой могуць праз сетку папасці больш дробныя істоты. Якой заставай перагарадзіць дарогу нябачнаму ворагу? Такую заставу робяць з каменьчыкаў і пясчынак.
(103 словы)
Паводле М. Ільіна і А. Сегал
Похожие статьи:
Пераказы → Паром на рацэ
Максім Танк → Максім Танк - Над ракой
Кастусь Жук → Кастусь Жук - Рака
Пераказы → Круты бераг ракі
Пераказы → Дзвіна пайшла