Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Круты бераг ракі

   Звычайна ён прыходзіў сюды на захадзе сонца, калі міналася спёка і каля ракі на яе крутых, зарослых хмызняком берагах пачынала цягнуць прахалодай. Надвячоркам сціхаў вецер, наставаў час начной рыбалкі. Прыезджыя з горада рыбакі таропка растыкалі па камяністых водмелях кароценькія вудзільны донак і тут жа, кінуўшы на траву якую адзежыну, рыхтаваліся скаратаць на ёй нядоўгую ліпеньскую ноч.
   Пятровіч выходзіў з травяністага ляснога раўка, які быў недалёка ад прырэчнай вёскі, садзіўся на краі камяністага, амаль навіслага над вадой абрыву. Яго тут многія ведалі і зводдаль жартоўна гукалі, задаючы пустыя, неабавязковыя для адказу пытанні. Заняты сабой, ён болей маўчаў, не дужа ахвотна ішоў да людзей, відавочна, шануючы адзіноту на сваім улюбёным, нязручным для рыбалкі, заваленым камянямі абрыве. З гэтага абрыву адкрываўся, аднак, шырокі пагляд на ўвесь бераг, ужо ахінуты вечаровым прыцемкам, плаўную паваротку ракі з парожыстым перакатам пасярэдзіне і высокай аркай чыгуначнага моста воддаль.
(144 словы)

Паводле В. Быкава.

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыПаром на рацэ

Кастусь ЖукКастусь Жук - Рака

Пераказы, дыктантыРака Бярэзіна

Пераказы, дыктантыДзвіна пайшла

Максім ТанкМаксім Танк - Над ракой