Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Як птушкі дуб ратавалі

   Цэлыя чароды птушак шуганулі ў лес, каб знайсці дзятла. Дзяцел сядзеў на дрэве і выстукваў аднастайныя гукі, нібы тэлеграфіст перадаваў тэлеграму. Птушыная грамада абкружыла дзятла.
   – Міленькі ты наш! – звярнулася да дзятла галка. – Прыляцелі мы да цябе ад птушынай грамады.
   – Дуб стары занядужаў, той, што стаіць над рэчкаю, – далучыўся да галкі дрозд. – Слаўны такі дуб, і ты, дзятлік, патурбуйся і адведай хворага. Усе мы просім цябе.
   Дзяцел прыпыніў сваю работу і паляцеў да старога дуба. Не спяшаючыся, як і належыць сталаму доктару, дзяцел агледзеў усе дубовыя галіны. Агляд рабіў старанна, залазіў сям-там і ў самае дупло. Часамі ён стукаў сваёй доўгай і вострай дзюбай па дубовай кары, па галінках. Птушкі з заміраннем сэрца сачылі за кожным рухам дзятла і дзівіліся яго спрытным доктарскім прыёмам. Нарэшце дзяцел скончыў агляд хворага і сказаў:
   – Дуб хворы, але не настолькі, каб можна было трывожыцца за яго жыццё. Дубу патрэбен поўны спакой.
(146 слоў)

Паводле Я. Коласа

 

Похожие статьи:

Янка БрыльПтушкі i гнёзды. Сцюдзёны вырай. Аповесць першая

Янка БрыльПтушкі i гнёзды. Гнёзды за дымам. Аповесць другая

Янка БрыльУвесь свет — адзін дом (па раману Янкі Брыля "Птушкі i гнёзды")

Янка БрыльРаман Янкі Брыля "Птушкі і гнёзды". Вобраз Алеся Руневіча

ПераказыПтушкі шчасця