Аднойчы я падумала пра тое, якога колеру неба.
Яно бывае рознае. Калі ў мяне цудоўны настрой, то яно вясёлкавае. Калі не вельмі добры, то неба бледнае. А бывае і зусім шэрае.
Але ж колер неба не залежыць ад мяне. Сонейка робіць яркімі ўсе колеры. Калі яно свеціць, траўка, дрэвы, кусты падаюцца зелянейшымі. А без сонейка яны не такія прыгожыя, цьмяныя. Свеціць сонейка – і неба блакітнае, знікае – і яно блякне.
У душы кожнага з нас таксама павінна свяціць сонейка. Тады прыемна глядзець нават на шэрае неба. Таму што яго прывабнасць не залежыць ад колеру.
(96 слоў)
(Паводле В. Сальва)
Похожие статьи:
Генадзь Бураўкін → Генадзь Бураўкін - Неба і зямля
Ян Баршчэўскі → Ян Баршчэўскі - Яснасць на небе