Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Яднанне

   Той вясной неяк асабліва рана расцвілі ландышы. Яшчэ не паспела з’явіцца клейкая маладая лістота на дрэвах, а бабулі ўжо прадавалі далікатныя букецікі.
   Якраз той парой адкрылася ў Палацы мастацтваў выстаўка. Добра памятаю гэта, бо ўпершыню зайшла туды з духмяным белым букецікам. Я часта туліла яго да твару, адчуваючы незвычайна тонкі водар кветак. Віктар глядзеў на мяне радаснымі вачыма, раз-пораз нахіляўся і шэптам пытаў: «Падабаецца?»
   Мне ў той дзень падабалася ўсё: і цнатліва-чыстыя кветкі, і вясновы сонечны дзень, і ўзбуджаныя твары людзей навокал. То была мая першая сустрэча з сапраўдным майстрам. Не важна, што перад тым былі ўжо ў жыцці Эрмітаж і Траццякоўка. Не важна, што з Віктарам мы штомесяц хадзілі ў наш Мастацкі музей шукаць натхнення. Усё гэта было не тое. Тут найперш было яднанне тваёй душы з тым светам, у які цябе нязмушана, але настойліва вёў мастак. І было такое надзвычай дзіўнае адчуванне, што ты калісьці ўжо жыў у гэтым свеце. Але здарылася нейкая непапраўная бяда з тваёй душой, з тваёй памяццю, і ты надоўга забыў гэта ўсё. Ты жыў мітуслівым жыццём, думаючы, што гэта і ёсць тое тваё прызначэнне, дзеля якога ты і народжаны на белы свет.
(190 слоў)

(Паводле Х. Лялько)

 

Похожие статьи:

ПераказыЗахавальнікі гісторыі

ПераказыСустрэча з сапраўдным мастацтвам

ПераказыСіла мастацтва

ПераказыІмя Ахрэмчыка

ПераказыМалюнак