У наш сад сталі наведвацца шэрыя курапаткі. Яны былі падобныя на курэй. Птушкі капаюцца ў мяккім снезе пад дрэвамі і кустамі. Шэрыя курапаткі ў вырай не лятаюць. Зімой яны кормяцца насеннем розных траў. Але ім цяжка становіцца знаходзіць корм. Курапаткі часта наведваюцца ў сады і паркі. Часам іх можна ўбачыць каля хлява. Яны разам з курамі з задавальненнем збіраюць рассыпаныя зярняты і мякіну.
(65 слоў)
Паводле З. Бяспалага
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Птушкі шчасця
Пераказы, дыктанты → Абед у мяцеліцу
Пераказы, дыктанты → Бясхвосты шпак
Пераказы, дыктанты → Сойка (Паводле У. Ягоўдзіка)
Пераказы, дыктанты → Ляцяць, ляцяць крылатыя вешчуны